Ліпень
6
kubl
Ліпень на дзіва самастойны месяц. Ён неяк вылучаецца сярод чэрвеня і жніўня, якія для мяне не маюць нейкай канкрэтнай прывязкі ў часе, альбо ў дробязях. Ліпень - мае. Ён мае пах, сто гадоў знаёмы начны пах ліпы, які ў дзяцінстве трымаў зоры над бабулінай хатай, а нас - на вуліцы, на якой нічога ўжо не было відаць, але з якой не хацелася сыходзіць. І яшчэ гэта - конікі. Можна сядзець зараз ля манітора ў доме з гарачай вадой і ліфтам, але казытанне конікаў і знаёмы пах у любым выпадку будуць вяртаць пад гэтую агромністую ліпу. Неверагоднае адчуванне.
Цэтлікі:

Менская восень
6
kubl
У дзень, пад сузор'ем верасовых выспаў,
З ветрам, смаку печыва і самоты.
Я ішоў, па засыпаных іржавым лісцем,
старым маршалам і камандзірам,
Зрэдку сцішаючы на светлафорах
Рэдкіх ужо хрызантэмаў.
Ішоў, ішоў, ехаў, спыняўся, бег.
Трымаў на плячы незнаёмых дзяўчын,
Пакуль тыя спалі ў дрыжачым трамваі,
Што на канцовай сваёй ператвараўся ў паром.
Дзе побач па Возеры плылі сямейкамі хмары,
Шэрыя і вільготныя.
Як твае вочы,
Калі ты знайшла мяне на вакзале,
Вярнуўшы ад думак пра сёння
Ў менскую ВОСЕНЬ
Сваім пацалункам.

62.27 КБ
Цэтлікі:

Ужо
6
kubl
Дыпламаваны баран

ЧЫТАЦЬ БАЙКУ ->Collapse )

Малая падарожная кніжка
6
kubl
Лета прыйшло і канчаткова замацавалася. Гэта ўлоўліваецца ў начных водарах ля опернага і раздражнёнасці прадавачак у "Цэнтральным". І менавіта у такі распараны і млявы час звычайна прыходзіць думка аб адпачынку, аб новых падарожжах і сустрэчах, цікавасцях і разнастайнасцях.
Вось тым, хто ўсё ж плануе салодкія гадзіны нічоганераблення, новая фішка сезону - малая падарожная кніжка.

175.97 КБ

Партрэт Скарыны з MacBookам не можа не натхняць на сузіранне і творчасць, а на трыццаць чыстых аркушаў так і просяцца падарожныя нататкі. Серыя выканана ў чатырох колерах, у чатырох характарах.

ПАРАЗГЛЯДАЦЬ ->Collapse )
Цэтлікі:

Жыццявопытнае
6
kubl
Чым больш сутыкаешся з дзяржаўнымі служачымі па творчых справах, тым больш разумееш наколькі суб'ектыўны панятак "прыгажосць"...
Цэтлікі:

Мой барабан
6
kubl
"Хто крочыць не ў нагу, той чуе іншы барабан" - cказалі мне аднойчы на вуха, калі я чарговы раз адмаўляўся разумець тое, што адбывалася навокал.
Сядзеў у тралейбусе, які, як пасля апынулася, ехаў не туды, куды трэба было мне, і ўспомніў гэтыя словы. І вось, чым далей ехаў гэты зусім непатрэбны тралейбус, тым ясней разумелася, што, даўно не чую афіцыйнага барабана. Гэта з-за зацягнутай зімы, напэўна. Ці з-за ўсведамлення таго, што я, маленькі, не магу спыніць рухавік машыны, якая руйнуе дзіцячыя ўспаміны, вызваляючы пляцоўку для новых праектаў, якія зусім не пасуюць майму гораду. Сціскаю зубы, адводжу вочы і не магу. Ці проста мне не падабаецца такая хамаватая музыка...

Трэба было стварыць тут некалькі малюнкаў-ілюстрацый беларускіх легенд. Ну вы ж усе пазналі, праўда? %)

110.41 КБ

АСТАТНЯЕ -->Collapse )

Born in Bielorussia
6
kubl
Што сапраўды можа парадаваць напрыканцы цяжкага дня - гэта канкурсантка на Еўрабачанне ад Беларусі.
ТАКОГА эпагея татальнай безгустоўшчыны яшчэ не было! Пятрок, 3+2 і нават Смолава плачуць ад роспачы.

І так, вам не здаецца, гэта насамрэч не прыкол.

Нясвіж - гэта...
6
kubl
Няспынным посткросершчыкам і аматарам нашай гісторыі прысвячаецца!
Сарамліва выйшаў у свет набор паштовак "Нясвіжскі замак і яго апошнія гаспадары". Прычым на трох мовах. Прычым са сціслым апісаннем. Прычым з архіву князёўны Эльжбеты Радзівіл.

100.55 КБ

ПАЧЫТАЦЬ-ПАРАЗГЛЯДАЦЬ ->Collapse )
Цэтлікі:

Добрага дня!
6
kubl
Сённяшняя раніца ў Нясвіжы
72.19 КБ

...
6
kubl
Сярэдняя эксплуатацыйная хуткасць цягнікоў у менскім метрапалітэне складае 40,8 кіламетраў у гадзіну, што роўна 11,3 метрам за секунду. Чалавечае вока пачынае ўспрымаць рух як плаўны, пачынаючы ад 24 мільганняў за секунду. Такім чынам, калі ў тунэле метро насупраць вокнаў цягніка размясціць раскадроўку, дзе адзін кадр будзе шырынёй 45 см., то тэарэтычна можна глядзець мульцікі.

І вас з днём роднай мовы!
Цэтлікі:

Першыя бліны
6
kubl
У часы, калі зімовая меланхолія не адпускае, добра абстрагавацца ад рэчаіснасці невялікімі вандроўкамі ў прасторы. Лепш здзейсніць падарожжа ў які горад ці краіну, але з-за вечных спраў, наўрад ці можна дазволіць сабе падобную раскошу, вось так, без папярэдне ўзгодненага плану. Застаецца вандраваць ў часе. І згодна з правіламі наваколле мусіць быць адпаведным. Набыў Kodak 32-га году. Ад'яжджаю...

67.13 КБ
Цэтлікі: ,

Паважаныя пасажыры, будзьце ўважлівымі!
6
kubl
Два бясконцыя тыдні афармляў міжнародную выставу. Сядзеў начамі, не бачыў нічога вакол, спаў у аўтобусах і быў падобны на вар'ята. Зрэшты, на вар'ята я і так падобны, але спаў мала - дакладна. Патрэбна было ўсё і па-поўнай, ад канцэпцыі прэзентацыі саміх работ, да часопіса на тэматыку выставы, якасна і "ўжо ўчора". Змог. Паспеў.
Сёння даведаўся, што Чэхія, першая краіна ў якую паехала маё тварэнне, адмаўляецца ад часопісаў, бо там на першай жа паласе на карце Еўропы няма Чэхіі, ёсць толькі Чэхаславакія...

Цяпер вось сяджу і думаю, каб не папоўніць спіс неўяздных, бо там месца яшчэ хапае, здаецца.

Вынікі
6
kubl
Вынік апошняй сустрэчы выпускнікоў - я ведаю стрыптызёршу.
Вынік месячнага самааналізу - тут немагчыма нічога аналізаваць.
Вынік усталявання на комп радыё "Культура" - пацыфічны спакой і квіткі ў філармонію.

90.27 КБ


Вынікі не суцяшальныя.
Цэтлікі: ,

Віленскае
6
kubl
Такі сабе перадкалядны ламаграфічны настрой.

138.19 КБ

Думкі змешваюцца, як спецыі ў кубку глінтвейна. Рукі чэшуцца рэалізаваць даўно задуманае. Час ляціць, перакрэсліваючы ўсё.
Цэтлікі:

Па-за тэмаю
6
kubl
Звычайна я адмыслова не пішу пра палітыку, якой і так хапае на старонках іншых часопісаў. Не пішу таксама пра негатыў і дэструкт - бо гэтага поўна ў штодзённых навінах. Проста стараюся не прамінуць якіх беларускіх цікавостак і пакінуць тут сваё бачанне мастацтва, але жыццё часам робіць паварот на рагу падзей, пасля якога не магу не спытаць:

- Хто афармляе штогод Менск да Калядаў і ці даступны графік росту псіхічных захворванняў у перыяд працы "святочнай" ілюмінацыі?
- Чаму ў суботу беларускі Дзед Мароз у Белавежскай пушчы ўручыў мне падарунак з расійскімі звышкалдырнымі цукеркамі, а ў тутэйшых сувенірных крамках прадаюць кітайскіх зайцаў?
- Хто, ну скажыце - хто робіць нашым кандыдатам улёткі, якія яны кідаюць у паштовыя скрыні? Эканомяць жа ж, смешныя, не толькі на дызайнерах і вярстальшчыках, але і на рэдактарах!
- І ці паўсюль так маркотна з перадвыбарчай кампаніяй?

У мяне ўсё )
Цэтлікі:

?

Log in

No account? Create an account