З ветрам, смаку печыва і самоты.
Я ішоў, па засыпаных іржавым лісцем,
старым маршалам і камандзірам,
Зрэдку сцішаючы на светлафорах
Рэдкіх ужо хрызантэмаў.
Ішоў, ішоў, ехаў, спыняўся, бег.
Трымаў на плячы незнаёмых дзяўчын,
Пакуль тыя спалі ў дрыжачым трамваі,
Што на канцовай сваёй ператвараўся ў паром.
Дзе побач па Возеры плылі сямейкамі хмары,
Шэрыя і вільготныя.
Як твае вочы,
Калі ты знайшла мяне на вакзале,
Вярнуўшы ад думак пра сёння
Ў менскую ВОСЕНЬ
Сваім пацалункам.







